Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фернамбу́к

(ісп. Fernambuco = назва порта ў Бразіліі)

дрэва сям. бабовых з жоўта-чырвонай каштоўнай драўнінай, якая пры высыханні робіцца цёмна-чырвонай, пашыранае ў Бразіліі; выкарыстоўваецца для вырабу каштоўнай мэблі і для атрымання чырвонай фарбы.

фернандыне́ла

(н.-лац. fernandinella)

каланіяльная зялёная водарасць сям. хларакокавых, якая трапляецца ў вадаёмах на цвёрдых субстратах або як эпіфіт і ў глебе.

феро́метр

(ад фера- + -метр)

устройства для вызначэння імгненных значэнняў індукцыі і напружанасці магнітнага поля ў ферамагнітных узорах пры іх намагнічванні.

ферто́інг

(гал. vertuiing)

мар. спосаб пастаноўкі судна на два якары ў месцах, дзе бываюць моцныя прылівы і адлівы, пераменныя ветры.

ферты́льнасць

(ад лац. fertilis = урадлівы)

здольнасць арганізма нараджаць патомства (параўн. стэрыльнасць 2).

ферты́льны

(лац. fertilis)

урадлівы, пладаносны; пладавіты, плодны, здольны да дзетанараджэння (параўн. стэрыльны 2).

феругіне́ум

(н.-лац. ferrugineum)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з чырвоным асцістым коласам і чырвоным зернем.

фе́рула

(н.-лац. ferula, ад лац. ferula = парастак, лаза)

травяністая расліна сям. парасонавых з рассечаным лісцем і жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і і Сярэд. Азіі; лекавая, прыпраўная і кармавая.

феру́ла

(лац. ferula = лаза, розга)

1) лінейка, якой даўней білі па далоні вучняў за якую-н. правіннасць;

2) перан. пільны нагляд, суровы рэжым.

ферымагнеты́зм

(ад ферыт + магнетызм)

сукупнасць магнітных уласцівасцей рэчываў (ферымагнетыкаў), у якіх магнітныя моманты суседніх атамаў (іонаў) накіраваны насустрач адзін аднаму і ўзаемна не скампенсаваны.