Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фелю́га

(іт. feluca, ад ар. fulûk = лодка)

невялікае паруснае бяспалубнае прамысловае судна на Міжземным, Чорным, Азоўскім і Каспійскім морах.

фемі́да

(гр. Themis, -idos = імя багіні правасуддзя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. правасуддзе.

фемініза́цыя

(фр. feminisation, ад лац. femina = жанчына)

1) развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых другасных палавых прымет (напр. голасу, прапорцый шкілета і інш.);

2) узрастанне ролі жанчын, іх перавага ў якіх-н. галінах грамадскага жыцця.

феміні́зм

(фр. féminisme, ад лац. femina = жанчына)

палітычны рух за ўраўнаванне жанчын у правах з мужчынамі.

феміні́ст

(фр. féministe, ад лац. femina = жанчына)

прыхільнік фемінізму.

фен1

(англ. fan)

электрычны прыбор для сушкі валасоў.

фен2

(гр. phaino = выяўляю)

біял. генетычна абумоўленая, непадзельная на састаўныя кампаненты без страты якасці прымета.

фенабарбіта́л

(ад гр. phaino = выяўляю + барбітал)

лекавы прэпарат, які ўжываецца як снатворны, супакойлівы і процісутаргавы сродак.

фенагене́тыка

(ад гр. phaino = выяўляю + генетыка)

раздзел генетыкі, які вывучае праяўленне дзеяння генаў і іх сукупнасці ў працэсе развіцця асобіны.

фенакі́т

(ад гр. phenaks, -akos = падманшчык)

мінерал класа сілікатаў, празрысты, бясколерны або белага колеру; руда берылію.