Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бранль

(фр. branle = калыханне)

старафранцузскі народны танец, які выконваўся ў павольным тэмпе; папярэднік пазнейшай бальнай формы танца.

брантаза́ўр

(ад гр. bronte = гром, пярун + -заўр)

буйны дыназаўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, які жыў у Паўн. Амерыцы.

брантатэ́рыі

(ад гр. bronte = гром, пярун + -тэрый)

групы буйных млекакормячых атрада няпарнакапытных са своеасаблівымі касцявымі нарасцямі на чэрапе (тытанатэрый, эмбалатэрый і інш.), якія жылі ў палеагене.

бра́нтка

(польск. brandka, brantka, ад ням. Brandröhre)

брамка ў стрэльбе, штыфт, на які надзяецца пістон.

бранты́ды

(ад гр. bronte = гром + eidos = выгляд)

нізкія громападобныя гукі, якія часта можна пачуць у раёнах актыўнай сейсмічнай дзейнасці.

бранхагра́фія

(ад бронхі + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання трахеі і бронхаў пасля ўвядзення ў іх кантрастнага рэчыва.

бранхаско́п

(ад бронхі + -скоп)

прыбор для даследавання трахеі і бронхаў, які ўводзіцца ў арганізм праз рот і гартань.

бранхіёлы

(ад бронхі)

самыя дробныя разгалінаванні бронхаў.

бранхі́т

(н.-лац. bronchitis, ад гр. bronchos = дыхальнае горла)

запаленне бронхаў з паражэннем іх слізістай абалонкі.

бранхія́льны

(ад бронхі)

які мае адносіны да бронхаў.