Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́фы

(ням. Haff = лагуна, возера)

затокі ў вусцях некаторых рэк паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора, аддзеленыя ад мора астравамі або вузкімі пясчанымі косамі.

га́шпіль

(ням. Haspel = матавіла, калаўрот)

драўляны або бетонны бак з мешалкай для прамывання, змякчэння і дублення шкур.

гашы́ш

(ар. hasis)

наркатычны сродак, які атрымліваюць з індыйскіх канапель.

гашышы́зм

(ад гашыш)

від наркаманіі, які заключаецца ў хваравітай цязе да гашышу.

гашэ́тка

(фр. gachette)

кручок у агнястрэльнай зброі для спуску ўзведзенага курка.

гая́л

(хіндзі hajal)

прыручаная форма гаура; разводзяць у Індыі.

гая́рдыя

(н.-лац. gaiardia, ад Gajar = прозвішча фр. батаніка)

травяністая расліна сям. складанакветных з кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы.

гваздзі́к

(ст.-польск. gwoździk)

травяністая расліна сям. гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.

гваздзі́ка

(ад гваздзік)

высушаныя бутоны кветак гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.

гвалт

(польск. gwałt, ад с.-в.-ням. gewalt)

1) насілле, здзек;

2) крык, лямант;

3) від феадальнай павіннасці ў Вялікім княстве Літоўскім.