Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шпіцру́тэн

(ням. Spitznite)

гібкі прут, якім даўней паганялі каня, а ў царскай Расіі білі салдат, злачынцаў.

шпіяна́ж

(ням. Spionage)

збіранне, выкраданне ці выведванне дзяржаўных і ваенных тайн з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве.

шплінт

(ням. Splint)

сагнуты папалам драцяны стрыжань, які выкарыстоўваецца ў машынабудаванні для замацавання дробных дэталей і папярэджвання самаадкручвання гаек.

шпо́на

(ням. Span = трэска)

1) аднаслаёвая фанера;

2) палігр. металічная пласцінка, якая служыць для павелічэння інтэрвалу паміж радкамі ў друкарскім наборы.

шпо́нка

(польск. szponga, ад ням. Spange)

злучальная дэталь у якім-н. механізме, якая засцерагае ад перамяшчэння асобных яго частак.

шпор

(гал. spoor)

мар. ніжні канец мачты, стэньгі, бушпрыта.

шпо́ра

(ням. Spom)

1) металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для кіравання канём;

2) рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак.

шпро́ты

(ням. Sprotten)

дробная марская рыба сям. селядцоў, а таксама кансервы з гэтай рыбы; кількі.

шпрух

(ням. Spruch = выказванне)

жанр сярэдневяковай нямецкай паэзіі павучальнага характару (кароткая байка, прымаўка, загадка).

шпрынг

(ням. Spring)

трос, прывязаны адным канцом да якара або якарнага ланцуга, а другім да судна, каб утрымліваць карабель у пэўным становішчы.