халестэрынэмі́я
(ад халестэрын + -эмія)
павышанае змяшчэнне халестэрыну ў крыві.
халестэрынэмі́я
(ад халестэрын + -эмія)
павышанае змяшчэнне халестэрыну ў крыві.
халецыстагра́фія
(ад
метад штучнага кантрастнага рэнтгеналагічнага абследавання жоўцевага пузыра.
халецысты́т
(ад
запаленне жоўцевага пузыра.
халі́зм
(
кірунак сучаснай ідэалістычнай філасофіі, які разглядае цэласнасць свету як вынік творчай актыўнасці нейкага містычнага поля цэласнасці.
халікатэ́рыі
(ад
група млекакормячых, якія знешне нагадвалі коней, але з больш доўгімі пярэднімі нагамі і кіпцюрамі замест капытоў; жылі ў палеагене.
халі́н
(ад
біяарганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад лецыцінаў, што належаць да фасфатыдаў; змяшчаецца ў раслінах і жывёлах, у арганізме неабходна для нармальнага абмену тлушчаў.
халінергі́чны
[ад (ацэтыл)халін +
які ўзбуджаецца ацэтылхалінам, чуллівы да ацэтылхаліну (
халі́ф
(
тытул вярхоўнага правіцеля ў шэрагу краін мусульманскага Усходу, які аб’ядноўваў у сваіх руках духоўную і свецкую ўладу.
халіфа́т
(ад халіф)
1) сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай;
2) феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф.
халія́мб
(
шасцістопны ямб з харэічным перабоем на апошняй стапе, характэрны для антычнай камічнай і трагікамічнай паэзіі.