Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-харыя, -хорыя

(гр. choreo = прасоўваюся)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «пашырэнне», «распаўсюджанне».

хо́бі

(англ. hobby)

захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

хол

(англ. hall)

вялікае памяшканне, звычайна ў грамадскіх будынках, прызначанае для адпачынку, чакання.

холабазідыяміцэ́ты

(н.-лац. holobasidiomycetidae)

падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрна наяўнасць цэласнай, аднаклетачнай, цыліндрычнай або булавападобнай базідыі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.

хо́лдзінг

(англ. holding, ад hold = затрымліваць)

парушэнне правіл у боксе, якое заключаецца ў захопліванні рук або тулава праціўніка.

хо́лдзінг-ко́мпані

(англ. holding company)

кампанія, якая сама не мае вытворчых прадпрыемстваў, а валодае акцыямі іншых кампаній.

хольд

(венг. hold)

мера плошчы ў Венгрыі, роўная 0,432 га.

хо́мінг

(ад англ. home = вяртацца дамоў)

прыроджаная рэакцыя жывёл (інстынкт), якая абумоўлівае вяртанне іх на свой участак жыхарства, туды, дзе яны нарадзіліся.

хон

(англ. hone)

інструмент у выглядзе металічнай галоўкі з абразіўнымі брускамі, якім ханінгуюць.

хондрадыстрафі́я

(ад гр. chondros = храсток + дыстрафія)

прыроджаная хвароба касцёва-храстковай сістэмы.