Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хасема́нія

(н.-лац. hasemania)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах трапічных лясоў Бразіліі; вядома як акварыумная.

хасіды́зм

(ад ст.-яўр. chasid = набожны)

рэлігійна-містычная плынь у іудаізме, якая ўзнікла ў 18 ст. як выражэнне пратэсту веруючых яўрэяў супраць засілля рабінаў.