Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фельд’е́гер

(ням. Feldjäger)

ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі важных, сакрэтных папер.

фельдма́ршал

(ням. Feldmarschall)

вышэйшае генеральскае званне ў арміях некаторых краін.

фельдфе́бель

(ням. Feldwebel)

званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхотных, артылерыйскіх і інжынерных часцях армій некаторых краін.

фельдцэхме́йстэр

(ням. Feldzeugmeister)

галоўны начальнік артылерыі ў арміях некаторых краін 18—19 ст.

фельдшпато́іды

(ад ням. Feldspat = палявы шпат + -оід)

група пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў (нефелін, лейцыт, лазурыт і інш.) з адносна меншай колькасцю крэменязёму ў параўнанні з палявымі шпатамі.

фельетані́ст

(ад фельетон)

аўтар фельетонаў.

фельето́н

(фр. feuilleton, ад feuille = ліст, аркуш)

кароткі газетны або часопісны артыкул гумарыстычнага або сатырычнага зместу на надзённую тэму.

фельзі́т

(ням. Felsit)

горная парода кіслага саставу, эфузіўны аналаг граніту.

фе́льчар

(ням. Feldscher)

медыцынскі работнік з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

фелья́ны

(фр. feuillants)

члены буржуазнага канстытуцыйна-манархічнага палітычнага клуба перыяду Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.