Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

монануклео́з

(ад мона- + лац. nucleus = ядро)

вострае інфекцыйнае захворванне, якое выяўляецца павелічэннем лімфатычных вузлоў, ліхаманкай, ангінай, зменамі ў крыві.

монаплаі́дыя

(ад мона- + гр. aploos = просты + eidos = выгляд)

тое, што і гаплаідыя.

монаплакафо́ры

(н.-лац. monoplacophora)

клас малюскаў, якія жывуць на вялікіх глыбінях.

монасемі́я

(ад мона- + гр. sema = знак; значэнне)

лінгв. адназначнасць слова або выразу (проціл. полісемія).

монасілабі́зм

(ад гр. monosyllabos = аднаскладовы)

лінгв. аднаскладовасць, аднаскладовы характар слоў у якой-н. мове.

монаспермі́я

(ад мона- + сперма)

апладненне яйцаклеткі адной мужчынскай гаметай (параўн. поліспермія).

монастрафа́

(гр. monostrophos = аднастрофны, ад monos = адзін, адзіны + strophe = страфа)

від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы (напр. прыпеўка).

монатэі́зм

(ад мона- + тэізм)

рэлігія, якая прызнае адзінабожжа (проціл. політэізм).

монатэматы́зм

(ад мона- + тэма)

прынцып пабудовы музычнага твора, які характарызуецца аб’яднаннем санатна-сімфанічнага цыкла адной тэмай (параўн. політэматызм).

монафелі́ты

(ад мона- + гр. thelema = воля)

прыхільнікі монафеліцтва.