Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дратава́ць

(польск. tratować, ад ням. treten)

таптаць, вытоптваць.

дра́тва

(польск. dratwa, ад с.-в.-ням. drāt)

тоўстая прасмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку і іншых скураных вырабаў.

дра́тхаар дратха́ар

(ад ням. Draht = дрот + Haar = волас)

парода шарсткашэрсных нямецкіх лягавых сабак рознай масці з кароткай поўсцю.

дра́хма

(гр. drachme)

1) сярэбраная, радзей залатая ці медная, манета ў Стараж. Грэцыі, а таксама сучасная грэчаская грашовая адзінка, роўная 100 лептам;

2) адзінка аптэкарскай вагі, роўная 3,732 г, якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер;

3) мера ёмістасці ў ЗША, роўная 3,6966 см​3.

драцэ́на

(н.-лац. dracaena, ад гр. drakaina = смок)

дрэвападобная або кустовая расліна сям. агававых са стракатым лісцем і дробнымі белымі або жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

драшэёз

(ад драшэя)

глісная хвароба няпарнакапытных, якая выклікаецца драшэяй.

драшэ́я

(н.-лац. drascheia)

гельмінт класа нематодаў, паразітуе ў прасветах страўнікавых залоз няпарнакапытных; лічынкі могуць лакалізавацца ў скуры і лёгкіх.

-дром

(гр. dromos = месца для бегу)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае месца для спаборніцтваў, выпрабаванняў, запуску лятальных апаратаў.

дро́мас

(гр. dromos = шлях)

крыты калідор, які вядзе ў пахавальную камеру пад курганом; праход у склеп, высечаны ў скале.

дромеагнаты́зм

(ад лац. dromaeus = назва атрада птушак + гр. gnathos = сківіца)

від будовы паднябення ў птушак, калі косці нерухома зрошчаны паміж сабой (характэрны для страусаў, ківі, нанду).