Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газ2

(фр. gaze)

лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.

га́за

(польск. gaza, ад фр. gaz = газ)

гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

газааналіза́тар

(ад газ1 + аналізатар)

прыбор для вызначэння якаснага і колькаснага складу сумесі газаў.

газаапарату́ра

(ад газ1 + апаратура)

сукупнасць газавых прыбораў і ўстановак.

газаапера́тар

(ад газ1 + аператар)

спецыяліст па абслугоўванню газавых установак.

газабало́н

(ад газ1 + балон)

пасудзіна для захоўвання і перавозкі газу.

газабето́н

(ад газ1 + бетон)

лёгкі бетон наздраватай структуры, які атрымліваюць, уводзячы ў бетонную сумесь газаўтваральныя рэчывы.

газавалюме́трыя

(ад газ1 + англ. volume = аб’ём + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім вызначальны кампанент ператвараюць у газападобнае злучэнне і вымяраюць яго аб’ём.

газава́т

(ар. gazāvat)

«свяшчэнная вайна» мусульман супраць народаў іншай веры.

газагенера́тар

(ад газ1 + генератар)

апарат для атрымання гаручага газу з цвёрдага або вадкага паліва.