Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брам-стэ́ньга

(гал. bramsteng)

верхняя частка мачты на парусным судне.

брандва́хта

(гал. brandwacht)

1) вартавое судна на рэйдзе, якое рэгулюе рух караблёў і сочыць за выкананнем суднаходных правіл;

2) пост на беразе або судне для назірання за пажарнай бяспекай у раёне порта;

3) дапаможнае судна землечарпальнага каравана, якое служыць жыллём для экіпажаў суднаў, што ўваходзяць у гэты караван.

брандмае́р

(ням. Brandmajor)

начальнік усіх пажарных каманд горада ў царскай Расіі.

брандма́йстар

(ням. Brandmeister)

начальнік пажарнай каманды горада ў царскай Расіі.

брандма́ўэр

(ням. Brandmauer)

капітальная глухая вогнетрывалая сцяна, якая ў супрацьпажарных мэтах падзяляе сумежныя пабудовы або часткі аднаго будынка.

брандспо́йт

(гал. brandspuit)

1) пераносная пажарная помпа;

2) металічны наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання воднага струменю пры тушэнні пажару.

бра́ндэр

(ням. Brander)

1) судна, нагружанае выбуховымі або лёгказапальнымі рэчывамі, якое прызначалася даўней для падпальвання непрыяцельскіх суднаў;

2) судна, якое затапляецца пры ўваходзе ў гавань, бухту, каб загарадзіць уваход у яе.

бранеры́т

[ад англ. J. Branner = прозвішча амер. геолага (1850—1922)]

мінерал, уранавая, торыевая і іншыя солі тытанавых кіслот, руда урану.

бранзава́ць

(ад бронза)

1) пакрываць паверхню металічных вырабаў тонкім слоем бронзы;

2) афарбоўваць пад бронзу.

бранзале́т

(польск. branzoleta, ад фр. bracelet)

упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці, якое носяць на руцэ вышэй кісці.