Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трэмеладо́н

(н.-лац. tremellodon)

базідыяльны грыб сям. дрыжалкавых, які развіваецца на пнях і адмерлай драўніне хвойных парод.

трэн

(фр. traine)

тое, што і шлейф 1.

трэна́ж

(ад англ. train = выхоўваць, навучаць)

трэніроўка, а таксама комплекс практыкаванняў для трэніроўкі.

трэнажо́р

(ад трэнаж)

вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў.

трэнд

(англ. trend)

1) трывалая, працяглая тэндэнцыя змены эканамічных паказчыкаў у эканамічным прагназіраванні;

2) пераважная накіраванасць развіцця грамадскай думкі, стылю ў модзе і г.д.

трэ́нер

(англ. trainer, ад train = выхоўваць, навучаць)

спецыяліст, які вучыць якому-н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім.

трэ́нзель

(ням. Trense)

металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, націскаючы на язык і куткі рота.

трэ́нінг

(англ. training)

трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму (напр. т. плыўцоў, т. коней).

трэнірава́ць

(ад англ. train = выхоўваць, навучаць)

1) праводзіць сістэматычныя практыкаванні, каб навучыць каго-н. чаму-н. (напр. т. футбалістаў);

2) практыкуючы, развіваць што-н. (напр. т. памяць).

трэнтэпо́лія

(н.-лац. trentepohlia)

ніткаватая зялёная водарасць сям. трэнтэполіевых, якая трапляецца на кары дрэў, сцёблах і лісці кустоў і травяністых раслін, на вільготных валунах і скалах.