Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыціка́ле

[ад лац. triticum = пшаніца + (se)cale = жыта]

збожжавая культура, якая з’яўляецца гібрыдам пшаніцы і жыта.

трыцы́кл

(ад гр. tri = трох + kyklos = кола)

трохколавы веласіпед, аўтамабіль.

тры́цэпс

(лац. triceps = трохгаловы, ад tres = тры + caput = галава)

анат. трохгаловая мышца (пляча, голені галёнкі).

трыцэра́тапс

(ад гр. tri = трох + keras, -atos = рог + ops = твар)

вымерлы паўзун з падатрада рагатых дыназаўраў, які жыў у мезазоі.

трыэ́др

(ад гр. tri = трох + -эдр)

мат. сістэма трох вектараў, якія выходзяць з аднаго пункта і не ляжаць у адной плоскасці.

трыя́да

(лац. trias, -adis, ад гр. trias, -ados = тройца, траістасць)

1) адзінства, утворанае трыма асобнымі часткамі, элементамі;

2) філасофскае паняцце, якое азначае траісты рытм руху быцця і мыслення (напр. дыялектычная т.).

трыя́ж

(фр. triage)

звычай і права ў феадальнай Францыі, паводле якога сеньёр1 мог патрабаваць выдзялення яму часткі абшчынных угоддзяў.

трыяле́т

(фр. triolet)

верш з васьмі радкоў, дзе аднолькавымі з’яўляюцца першы, чацвёрты і сёмы радкі, а таксама другі і восьмы, пры гэтым ужываюцца толькі дзве рыфмы.

трыянгуля́цыя

(с.-лац. triangulatio, ад лац. triangulum = трохвугольнік)

метад геадэзічных вымярэнняў на мясцовасці пры дапамозе сістэмы трохвугольнікаў.

трыя́с

(гр. trias = тройца, траістасць)

першы з трох перыядаў мезазою ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які пачаўся 230 млн. гадоў таму назад і працягваўся 35 млн. гадоў.