Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыхацэфалёз

(ад гр. thriks, -ichos = волас + kephale = галава)

глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхацэфалідамі.

трыхацэфалі́ды

(н.-лац. trichocepholidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў; паразітуюць у тоўстым кішэчніку жывёл і чалавека; валасагаловы.

трыхі́на

(н.-лац. trichina, ад гр. trichinos = валасяны)

гельмінт класа нематодаў, лічынкі якога паразітуюць у мышцах свіней і іншых жывёл і з мясной ежай перадаюцца чалавеку.

трыхіне́ла

(н.-лац. trichinella)

тое, што і трыхіна.

трыхінелёз

(ад трыхінела)

тое, што і трыхіноз.

трыхіно́з

(н.-лац. trichinosis, ад гр. trichinos = валасяны)

глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхінамі.

тры́хія

(н.-лац. trichia)

слізявік сям. трыхіевых, які развіваецца на адмерлай драўніне, апалых сухіх галінках і лісці, на моху і на лішайніках.

трыхія́з

(ад гр. thriks, -ichos = волас)

няправільны рост веек у бок вочнага яблыка, у выніку чаго яны траўміруюць вока.

трыхо́мы

(гр. trichoma = валасы)

вырасты эпідэрмісу ў раслін у выглядзе валаскоў, шчацінак і інш.

трыхо́рд

(ад гр. tri = трох + -хорд)

гукарад з трох гукаў у межах тэрцыі або кварты.