Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыфо́ль

(ад лац. tres = тры + folium = ліст)

водная ці балотная травяністая расліна з паўзучым карэнішчам і трайчастым лісцем, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне як жаўцягонны сродак; бабок.

трыфо́рый

(п.-лац. triforium)

вузкая падоўжная галерэя над бакавымі нефамі ў раманскай і гатычнай архітэктуры, адкрытая ў цэнтральны неф трайнымі або двайнымі арачнымі праёмамі.

трыфра́гмій

(н.-лац. triphragmium)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на вятроўніку вязалістым.

трыфто́нг

(гр. triphthongos, ад tri = трох + phthongos = галосны гук)

спалучэнне трох галосных гукаў у адным складзе.

трыхабактэ́рыі

(ад гр. thriks, -ichos = волас + бактэрыі)

ніткаватыя бактэрыі.

трыхабла́сты

(ад гр. thriks, -ichos = волас + -бласты)

клеткі эпідэрмісу кораня, з якіх утвараюцца каранёвыя валаскі.

трыхагло́с

(н.-лац. trichoglossum)

сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на балотах і забалочаных лугах.

трыхагра́ма

(ад гр. thriks, -ichos = волас + -грама)

насякомае сям. трыхаграматыдаў паразіт (яйцаед) іншых насякомых; выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.

трыхаграматы́ды

(н.-лац. trichogrammatidae)

сямейства насякомых надсямейства хальцыдаў, паразіты (яйцаеды) многіх насякомых і павукоў; выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.

трыхадзі́на

(н.-лац. trichodina)

прасцейшае атрада кругараснічных інфузорый; пашырана ў прэсных і марскіх вадаёмах; паразітуе на скуры, плаўніках і жабрах рыб.