Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тра́гік

(гр. tragikos = трагічны)

1) акцёр, які выконвае трагічныя ролі;

2) уст. аўтар трагедыі.

трагікаме́дыя

(ад гр. tragikos = трагічны + камедыя)

1) драматычны твор, у якім спалучаюцца характэрныя рысы трагедыі і камедыі;

2) перан. гісторыя, падзея, становішча, у якім да сумнага прымешваецца смешнае.

трагі́чны

(гр. tragikos)

1) які мае адносіны да трагедыі, уласцівы ёй (напр. т. сюжэт, т. канфлікт);

2) здольны перадаваць моцныя пачуцці; разлічаны на эфект (напр. т. талент, т. жэст);

2) перан. страшны, катастрафічны (напр. т. выпадак).

траглабіёнты

(ад гр. trogle = нара, пячора + біёнты)

жывёлы, якія жывуць у пячорах, трэшчынах горных парод.

траглады́т

(лац. troglodyta, ад гр. troglodytes = які жыве ў пячоры)

1) першабытны пячорны чалавек;

2) перан. грубіян, некультурны чалавек.

траго́ны

(гр. trogon = які грызе)

атрад птушак з доўгім хвастом, крывой дзюбай і яркім апярэннем; жывуць у трапічных лясах Азіі, Афрыкі і Амерыкі.

траду́кцыя

(лац. traductio = перамяшчэнне)

лог. вывад, у якім пасылкі і заключэнні з’яўляюцца суджэннямі аднолькавай агульнасці.

трады́цыя

(лац. traditio = перадача)

звычай, парадак; правілы паводзін, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

традыцыяналі́зм

(ад традыцыя)

прытрымліванне традыцый, звычайна аджыўшых, кансерватыўных.

традэска́нцыя

[н.-лац. tradescantia, ад англ. J. Tradescant = прозвішча лонданскага садоўніка (памёр у 1638 г.)]

травяністая расліна сям. камялінавых з чаргаваным лісцем і дробнымі кветкамі рознай афарбоўкі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.