Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тонсту́дыя

(ад тон + студыя)

частка кінастудыі, дзе размешчана апаратура для гуказапісу ў час агучвання фільма.

то́нус

(лац. tonus, ад гр. tonos = напружанне)

1) працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў;

2) перан. ступень жыццядзейнасці арганізма, актыўнасць (напр. павышаны т.).

тонфі́льм

(ад тон + фільм)

1) стужка з запісам гуку; выкарыстоўваецца ў кінематаграфіі і радыёвяшчанні;

2) першапачатковая назва гукавога кінафільма.

тоншты́хель

(ад ням. Ton = гліна + штыхель)

гравёрны інструмент з паўкруглым лязом.

топ

(гал. top)

мат. верхні канец мачты або стэньгі.

то́піка

(гр. topika, ад topos = месца)

1) уменне карыстацца агульнымі меркаваннямі пры выкладзе якой-н. тэмы;

2) агульнае палажэнне, якое можна дастасаваць да ўсіх аднародных выпадкаў.

то́пкрас

(англ. top crossing, ад top = пакрываць самку + crossing = скрыжоўванне)

скрыжоўванне мужчынскай асобіны з неаднароднай па сваім складзе матачнай папуляцыяй як адзін з метадаў селекцыі.

то́псель

(гал. topzeil)

косы парус трохвугольнай формы, які падымаецца над іншым рэйкавым або косым парусам.

то́птымберс

(англ. toptimbers, мн. ад toptimber = верхняя бэлька)

мар. верхняя частка шпангоўта на драўляным судне.

-топы

(гр. topos = месца)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «месца».