Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тон

(гр. tonos = напружанне, павышэнне голасу)

1) гук пэўнай вышыні (напр. нізкі т.);

2) інтэрвал гамы; танальнасць (напр. мажорны т.);

3) характар гучання музычнага інструмента або голасу (напр. мяккі т. скрыпкі);

4) адценне голасу, маўлення (напр. высакамерны т., жартаўлівы т);

5) манера паводзін (напр. дрэнны т);

6) адценне колеру ў жывапісе (напр. светлы т.).

то́на

(фр. tonne)

адзінка масы ў метрычнай сістэме мер, роўная 1000 кг.

тонафібры́лы

(ад гр. tonos = напружанне + фібрылы)

тонкія апорныя валаконцы бялковай прыроды ў некаторых клетках жывёльных арганізмаў, якія забяспечваюць захаванне формы клетак.

то́на-кіламе́тр

(ад тона + кіламетр)

адзінка грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.

то́на-мі́ля

(ад тона + міля)

адзінка грузаабароту судна, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 мілю.

то́нда

(іт. tondo)

карціна або рэльеф, круглыя па форме.

то́ніка

(іт. tonica)

муз. галоўны апорны гук ладу, а таксама трохгучча, пабудаванае на 1 ступені.

тонма́йстар

(ням. Tonmeister, ад Ton = гук + Meister = майстар, спецыяліст)

работнік радыё, кіно, тэатра, які адказвае за гукавое афармленне спектакляў, радыёперадач; гукааператар.

тонсту́дыя

(ад тон + студыя)

частка кінастудыі, дзе размешчана апаратура для гуказапісу ў час агучвання фільма.

то́нус

(лац. tonus, ад гр. tonos = напружанне)

1) працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў;

2) перан. ступень жыццядзейнасці арганізма, актыўнасць (напр. павышаны т.).