Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-тамія, -томія

(гр. tome = адразанне, адсяканне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «рассячэнне».

том

(лац. tomus, ад гр. tomos)

1) частка (асобная кніжка) якога-н. збору твораў;

2) асобная кніжка якога-н. выдання, збору кніг, бібліятэчнага фонду;

3) кніга (звычайна тоўстая).

то́мізус

(н.-лац. thomisus)

павук сям. бакаходаў са зменлівай афарбоўкай, які жыве на кветках.

-томія

гл. -тамія.