Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

норд-о́ст

(гал. noordoost)

1) паўночны ўсход, паўночна-ўсходні напрамак;

2) паўночна-ўсходні вецер.

но́рма

(лац. norma)

1) агульнапрыняты, абавязковы ў пэўным асяроддзі парадак, лад чаго-н. (напр. нормы паводзін, этычныя нормы);

2) устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н. (напр. н. выпрацоўкі, н. выпадзення ападкаў).

но́рыя

(ісп. noria, ад ар. naura)

каўшовы элеватар 2 з радам чарпакоў на рухомым ланцугу для падымання сыпкіх цел, вады і г.д.

но́стра

[іт. nostro (conto) = наш рахунак]

рахунак, які банк мае ў іншым банку (партнёры па дагавору) для ўнясення бягучых сум.

но́та1

(лац. nota = знак, заўвага)

1) умоўны графічны знак для абазначэння музычнага гуку, а таксама сам гэты гук;

2) мн. музычны твор у нотным запісе (напр. папка з нотамі);

3) перан. тон гаворкі, у якім выражана пэўнае пачуццё (напр. н. незадавальнення).

но́та2

(лац. nota = знак, заўвага)

афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да ўрада другой (напр. н. пратэсту).

нотабе́на

(лац. nota bene = заўваж добра)

памета на палях кнігі, рукапісу, дакумента каля слоў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу (мае выгляд №В).

нотаге́я

(н.-лац. notogea, ад гр. notos = поўдзень + ge = зямля)

адно з трох асноўных зоагеаграфічных падраздзяленняў сушы, якое ўключае Аўстралію (параўн. неагея і арктагея).

нотагра́фія

(ад нота + -графія)

1) апісанне зместу і знешняга афармлення нотных выданняў;

2) складанне пералікаў, аглядаў, паказальнікаў музычных твораў.

нотапо́дый

(ад гр. notos = спіна + pus, podos = нага)

асноўная частка параподыі, яе спінная галінка.