Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

монагляцыялі́зм

(ад мона + лац. glacies = лёд)

гіпотэза аднаразовасці покрыўнага абледзянення ў чацвярцічным (антрапагенавым) перыядзе (параўн. полігляцыялізм).

монакарпі́чны

(ад мона- + гр. karpos = плод);

м-ыя расліны — расліны, якія цвітуць і пладаносяць адзін раз у жыцці, пасля чаго гінуць; м-ымі з’яўляюцца ўсе аднагадовыя і двухгадовыя расліны, а таксама пальма, агава, бамбук (параўн. полікарпічны).

монакліна́ль

(ад мона- + гр. klino = нахіляюся)

форма залягання слаёў горных парод з аднолькавым нахілам у адзін бок.

монакрышта́ль

(ад мона- + крышталь)

адзіночны крышталь, які мае аднародную крышталічную рашотку (параўн. палікрышталь).

монакульту́ра

(ад мона- + культура)

вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і той жа сельскагаспадарчай культуры на адным полі.

монакуля́р

(ад мона- + акуляр)

аптычны прыбор з адным акулярам (напр. падзорная труба).

монамалекуля́рны

(ад мона- + малекулярны)

які мае адносіны да слоя рэчыва таўшчынёй у адну малекулу.

монаметалі́зм

(ад мона- + метал)

грашовая сістэма, пры якой у аснову грашовага абарачэння пакладзены адзін валютны метал (золата або срэбра).

монаметылгідразі́н

(ад мона- + метыл + гідразін)

бясколерная дымячая на паверхні гіграскапічная вадкасць з аміячным пахам; з’яўляецца палівам для вадкасных ракетных рухавікоў.

монануклеаты́ды

(ад мона- + нуклеатыды)

тое, што і нуклеатыды.