Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брыке́т

(фр. briquette, ад brique = цагліна)

спрасаваны ў выглядзе цагліны, пліткі дробны матэрыял (напр. тарфяны б.).

брыль

(польск. biyl, ад іт. ombrello = парасон)

1) казырок летняй шапкі;

2) капялюш (з палямі).

брылья́нт

(фр. briliant = літар. бліскучы)

ппучна агранёны і адшліфаваны алмаз.

брыльянці́н

(фр. brillantine)

касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск.

бры́ндызі

(іт. brindisi)

застольная песня ў італьянскай оперы.

бры́нза

(ад рум. brinza)

сыр з авечага малака.

бры́сталь

(англ. Bristol = назва англ. горада)

кардон, атрыманы склейваннем аркушаў паперы высокіх гатункаў.

брыталі́т

(ад гр. brithys = цяжкі + -літ)

мінерал класа сілікатаў, афарбаваны нераўнамерна, часта занальна, ад блакітна-шэрага да чырвона-бурага колеру, бывае жоўты.

бры́ум

(н.-лац. bryum)

лістасцябловы мох сям. брыевых, расце на палях, каля дарог, па берагах рэк, адхонах канаў, на стрэхах, камянях, сценах.

бры́фінг

(англ. briefmg = інструктаж)

кароткая нарада прадстаўнікоў друку, на якой спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўным пытанні.