Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бека́р

(фр. bécarre)

нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты.

бекерэ́ль

[фр. A. Becquerel = прозвішча фр. фізіка (1852—1908)]

адзінка актыўнасці нукліда ў радыеактыўнай крыніцы; у Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) роўная актыўнасці нукліда, пры якой за lc адбываецца адзін акт радыеактыўнага распаду.

беке́ша

(польск. bekiesza < венг. bekes, ад Bekes = прозвішча С. Баторыя)

мужчынскае паліто са зборкамі ў таліі.

бекма́нія

(н.-лац. beckmannia, ад ням. J. Beckmann = прозвішча ням. батаніка)

травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобных мяцёлках, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах на заліўных лугах.

бекме́с

(тур. bäkmäz)

канцэнтраваны вінаградны сок.

беко́н

(англ. bacon)

правэнджаная або прасоленая свініна асобага прыгатавання.

бекро́с

(англ. backcross, ад back = зноў + cross = скрыжоўваць)

скрыжоўванне гібрыда першага пакалення з адной з бацькоўскіх форм.

бе́кхенд

(англ. back-hand, ад back = ззаду + hand = рука)

удар злева пры гульні ў тэніс.

бел

[англ. A. Bell = прозвішча амер. вынаходцы (1847—1922)]

лагарыфмічная адзінка адносін дзвюх фізічных велічынь (энергій, магутнасцей, токаў і інш.).

беладо́нна

(іт. belladonna = літар. прыгожая дама)

травяністая расліна сям. паслёнавых з чорнымі ягадамі, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі; дае атрапін; красаўка.