Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыпанасамо́зы

(ад гр. trypanon = свярдзёлак + сома)

хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца трыпанасомамі (напр. сонная хвароба, хвароба Шагаса); у людзей трапляюцца пераважна ў Афрыцы і Паўд. Амерыцы.

трыпанасо́мы

(н.-лац. trypanosoma, ад гр. trypanon = свярдзёлак + soma = цела)

група прасцейшых класа жгуцікавых; пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, паразітуюць у крыві чалавека і жывёл.

тры́пер

(ням. Tripper)

тое, што і ганарэя.

трыпла́н

(ад гр. tri = трох + -план)

самалёт з трыма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. біплан, манаплан).

тры́плекс

(лац. triplex = трайны)

1) безасколачнае шкло, якое складаецца з двух лістоў звычайнага шкла і слою пракладкі з празрыстай пластмасы паміж імі;

2) канструкцыя, састаў або працэс, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.

тры́плекс-працэ́с

(ад трыплекс + працэс)

выраб сталі паслядоўна ў трох плавільных агрэгатах.

трыпле́т

(ад фр. tripler = утройваць, ад лац. triplex = трайны)

1) сістэма, устройства, якія характарызуюцца наяўнасцю трох частак;

2) трэці экзэмпляр якой-н. рэчы (пераважна рэдкай);

3) удар у більярднай гульні, пры якім шар трапляе ў цэль, адскочыўшы спачатку ад аднаго, потым ад другога борта;

4) тое, што і кадон.

трыпліка́т

(англ. triplicate)

трэці экзэмпляр гандлёвага распарадчага дакумента.

трыпло́ід

(ад гр. triploos = трайны + -оід)

раслінны арганізм, які змяшчае тры поўныя наборы гамалагічных храмасом.

трыпо́ліум

(н.-лац. tripolium)

травяністая расліна сям. складанакветных з прадаўгаватым лісцем і шматлікімі кветкавымі кошыкамі; расце ўздоўж чыгунак, на пустках.