Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трымара́н

[ад гр. tri = трох + (ката)маран]

яхта з трыма кілямі.

тры́мер

(англ. trimmer)

1) перасоўная пагрузачная машына для сыпкіх грузаў, якая адкідае іх убок на адлегласць да 30 м;

2) электрычны кандэнсатар пераменнай ёмістасці, які выкарыстоўваецца для настройкі контураў высокай частаты ў радыёапаратуры.

трыме́стр

(лац. trimestris = трохмесячны, ад tres = тры + mensis = месяц)

частка навучальнага года працягласцю тры месяцы ў вышэйшых навучальных установах ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах.

трыме́тр

(гр. trimetron, ад treis = .тры + metron = мера)

трохстопны верш любога памеру (ямб, харэй, дактыль).

трынітраталуо́л

(ад гр. tri = трох + nitron = салетра + талуол)

выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для артылерыйскіх снарадаў, мін, авіябомб і на падрыўных работах.

трынітрафено́л

(ад гр. tri = трох + nitron = салетра + фенол)

арганічнае злучэнне араматычнага рада, выбуховае рэчыва ў форме крышталёў жоўтага колеру, якое з-за шкоднасці вытворчасці і прымянення заменена іншымі выбуховымі рэчывамі, у асноўным тратылам, пікрынавая кіслата.

трыно́м

(ад гр. tri = трох + -ном​1)

алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў, злучаных знакамі плюс або мінус.

тры́о

(іт. trio)

1) інструментальны, вакальны або вакальна-інструментальны ансамбль з трох выканаўцаў, кожны з якіх выступае з самастойнай партыяй;

2) музычны твор для трох галасоў або інструментаў.

трып

(фр. tripe)

шарсцяная або баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту.

трыпады́я

(гр. tripodia)

рытмічная група, якая складаецца з трох стоп у вершы.