Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыгатро́н

(ад англ. trigger = пускавое ўстройства + -трон)

трохэлектродны газаразрадны прыбор з халодным катодам і кіруемым іскравым разрадам, які выкарыстоўваецца ў якасці камутатара ў розных устройствах.

тры́гер

(англ. trigger)

устройства, якое можа доўга знаходзіцца ў адным з двух станаў устойлівай раўнавагі і пераключацца з аднаго стану ў другі скачком па знешнім сігнале; выкарыстоўваецца ў якасці элемента памяці ў лічбавых вылічальных машынах, у электроніцы і інш.

трыглі́ф

(гр. triglyphos, ад treis = тры + glypho = рэжу)

прамавугольная каменная пліта з трыма вертыкальнымі жалабкамі, размешчаная паміж двума метопамі ў фрызе1 1 дарычнага ордэра 2.

трыго́н

(гр. trigonon)

трохвугольнік.

трыгонацэфа́лія

(ад трыгон + гр. kephale = галава)

клінападобная форма галавы, якая характарызуецца расшырэннем патылічнай і звужэннем лобнай часткі.

трыго́нія

(н.-лац. trigonia, ад гр. trigonon = трохвугольнік)

малюск класа двухстворкавых, які жыве ў мелкаводных участках мораў, што амываюць Малайскі архіпелаг.

трыда́кна

(н.-лац. tridacna)

буйны малюск класа двухстворкавых, які жыве сярод каралавых рыфаў у цёплых водах Індыйскага і Ціхага акіянаў.

трыдымі́т

(ад гр. tridymos = трайны)

мінерал класа сілікатаў белага, шаравата-белага колеру, часам бясколерны, выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял.

трыенафаро́з

(ад трыенафарыды)

глісная хвароба драпежных рыб, якая выклікаецца трыенафарыдамі.

трыенафары́ды

(н.-лац. triaenophoridae)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў паразітуюць у кішэчніку шчупакоў.