Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмісі́йны

(ад эмісія)

1) звязаны з эмісіяй 1;

э. банк — банк, які валодае манапольным правам выпуску папяровых грошай і каштоўных папер;

2) які дзейнічае пры дапамозе эмісіі 2 (напр. электронная э.).

эмі́сія

(лац. emissio = выпуск)

1) выпуск у абарачэнне папяровых грошай і каштоўных папер (напр. інфляцыйная э.);

2) выпрамяненне электронаў або іонаў цвёрдых ці вадкіх цел пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

эмітава́ць

(лац. emittere = выпускаць)

1) выпускаць у абарачэнне папяровыя грошы, каштоўныя паперы, 2) фіз. выпраменьваць электроны або іоны пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

эмітэ́нт

(лац. emittens, -ntis = які выпускае)

дзяржава, банк або ўстанова, якая выпускае ў абарот папяровыя грошы, каштоўныя паперы.

эмі́тэр

(англ. emitter, ад лац. emittere = выпускаць)

1) выпраменьвальнік;

2) электрод, які з’яўляецца крыніцай электронаў у выніку награвання яго, дзеяння электрычнага поля і інш.

-эмія, -емія

(гр. haima = кроў)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «захворванне крыві».

эмо́цыі

(фр. emotion, ад лац. emovere = хваляваць)

душэўныя перажыванні, пачуцці, хваляванні (напр. э. радасць, э. страху).

эмпіе́ма

(гр. empyema = нарыў, гнайнік)

скапленне гною ў якой-н. поласці арганізма (напр. э. плеўры, э. жоўцевага пузыра).

эмпіры́зм

(фр. empirisme, ад гр. empeiria = вопыт)

філасофскі кірунак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і прыніжае значэнне лагічнага аналізу і тэарэтычных абагульненняў.

эмпі́рык

(гр. empeirikos)

паслядоўнік эмпірызму.