Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энантэ́ма

(ад гр. en = у, на + anthema = высыпка)

высыпка на слізістых абалонках рота, носа, унутраных органаў, якая назіраецца пры некаторых інфекцыйных захворваннях (параўн. экзантэма).

энаплі́ды

(н.-лац. enoplida)

атрад чарвей класа нематодаў, жывуць у морах, прэсных вадаёмах і ў глебе.

энаргі́т

(ад гр. enarges = відавочны, ясны)

мінерал падкласа складаных сульфідаў ад чорнага да сталёва-шэрага колеру; руда медзі і мыш’яку.

энатэ́ра

(н.-лац. oenothera, ад гр. oinotheras)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з зубчастым лісцем і буйнымі жоўтымі пахучымі кветкамі ў аблісцелых суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі заносная; лекавая і дэкаратыўная; асліннік.

энафта́льм

(ад гр. en = у, на + ophthalmos = вока)

западанне вочнага яблыка ў вочную яму пры траўмах вока, пры атрафіі тлушчавай клятчаткі вочнай ямы і інш. (параўн. экзафтальм).

эна́цыі

(ад лац. enatus = які вырас)

нарасты на восевым органе некаторых вышэйшых раслін, напр. папаратнікаў.

энвіро́ніка

(ад англ. environs = акружэнне)

комплекс навукова-тэхнічных ведаў пра ўплыў навакольнага асяроддзя на чалавека і абарону ад яго.

энгармані́зм

(ад гр. enarmonios = злучаны ў гармонію, ад en = у, на + harmonia = сугучнасць)

атаясамліванне гукаў (інтэрвалаў, акордаў і інш.), якія маюць аднолькавую вышыню, але розную назву.

энда-

(гр. endon = унутры)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ўнутраны».

эндага́мія

(ад энда- + -гамія)

характэрны для першабытнаабшчыннага ладу звычай, які дазваляў шлюб толькі паміж членамі адной грамадскай групы (племені, часам роду); параўн. экзагамія 1;

2) зліццё палавых клетак блізкароднасных асобін, інбрыдзінг (параўн. экзагамія 2).