Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эндапо́фізы

(ад энда- + гр. apophysis = адростак)

адросткі ўнутранай паверхні панцыра ракападобных, якія служаць для прымацавання мускульных пучкоў.

эндарадыёзо́нд

(ад энда- + радыёзонд)

мініяцюрнае радыёперадавальнае ўстройства ў выглядзе пілюлі, якая лёгка глытаецца чалавекам і перадае інфармацыю аб ціску, тэмпературы, кіслотнасці і іншых працэсах у страўніку і кішэчніку.

эндартэрыі́т

(ад энда- + артэрыіт)

запаленне ўнутранай абалонкі артэрыі.

эндасаматы́чны

(ад энда- + гр. soma = цела);

э-ыя органы — органы, не звязаныя непасрэдна з навакольным асяроддзем.

эндасімбіёз

(ад энда- + сімбіёз)

сімбіёз арганізмаў аднаго віду.

эндаскапі́я

(ад энда- + -скапія)

агляд унутраных поласцей арганізма (страўніка, стрававода, мачавога пузыра і інш.) эндаскопам.

эндаско́п

(ад энда- + -скоп)

прыбор для эндаскапіі.

эндаспе́рм

(ад энда- + гр. sperma = насенне)

тканка ў насенні раслін, у якой адкладваюцца запасныя пажыўныя рэчывы, што выкарыстоўваюцца зародкам у працэсе яго развіцця.

эндасты́ль

(ад энда- + гр. stylos = палачка)

канаўка, размешчаная на брушным баку глоткі ў ланцэтніка, лічынак міног.

эндатаксі́ны

(ад энда- + таксіны)

таксіны, якія вызваляюцца пры распадзе мікробаў (параўн. экзатаксіны).