Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эндакры́нны

(ад энда- + гр. krino = аддзяляю)

унутранасакраторны;

э-ыя залозы — залозы, якія выдзяляюць прадукты сваёй дзейнасці непасрэдна ў кроў або лімфу (гіпофіз, эпіфіз, наднырачнікі і іншыя залозы); параўн. экзакрынны.

эндакрыно́лаг

(ад энда- + гр. krino = аддзяляю + -лаг)

спецыяліст у галіне эндакрыналогіі.

эндалі́мфа

(ад энда- + лімфа)

вадкасць, якая запаўняе лабірынт унутранага вуха.

эндаметры́т

(ад энда- + метрыт)

запаленне слізістай абалонкі маткі.

эндамі́ксіс

(ад энда- + -міксіс)

рэарганізацыя ў інфузорый ядзернага апарата, якая адбываецца без кан’югацыі.

эндаміто́з

(ад энда- + мітоз)

разнавіднасць мітозу, пры якой адбываецца кратнае павелічэнне колькасці храмасом у ядрах клетак раслінных і жывёльных арганізмаў без парушэння цэласнасці ядзернай абалонкі.

эндамі́цэс

(н.-лац. endomyces)

сумчаты грыб сям. эндаміцэтавых, які развіваецца ў глебе, на шапкавых грыбах і пладах памідораў.

эндао́ст

(ад энда- + гр. osteon = косць)

валакністая абалонка, якая пакрывае косць з боку ўнутрымазгавой поласці.

эндапаразі́ты

(ад энда- + паразіты)

паразіты, якія жывуць унутры жывёльнага або расліннага арганізма (напр. глісты).

эндапла́зма

(ад энда- + плазма)

унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.