Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эму́льсія

(н.-лац. emulsio, ад лац. emulgere = даіць)

1) вадкасць, у якой нерастваральныя ў вадзе эфірныя алеі, бальзамы і іншыя вадкасці знаходзяцца ў выглядзе драбнюткіх кропелек;

2) святлоадчувальны слой на фотапласцінках, плёнках, паперы.

эмуля́цыя

(англ. emulation)

саперніцтва, імкненне перасягнуць у чым-н. адзін другога.

эмфа́за

(гр. emphasis = выразнасць)

эмацыянальна-экспрэсіўнае вылучэнне часткі выказвання шляхам інтанацыі, паўтарэння, парадку слоў і г.д.

эмфаты́чны

(гр. emphatikos)

1) лінгв. які вымаўляецца з асобым напружаннем (э-ыя гукі);

2) эмацыянальна выразны (э-ая гаворка).

эмфізэ́ма

(гр. emphysema = уздуцце)

мед. празмернае накапленне паветра ў якіх-н. органах, тканках арганізма (напр. э. лёгкіх, падскурная э.).

эмфітэ́ўзіс

(лац. emphyteusis)

асобны від спадчыннага доўгатэрміновага карыстання чужой зямлёй у радзе краін.

эналі́ды

(ад гр. enalios = марскі)

падводныя расліны, якія растуць на глеістых узбярэжжах мораў.

эна́нт

(гр. enantios = процілеглы)

разнавіднасць сінтэтычнага валакна з поліамідаў, выкарыстоўваецца для вырабу корду, электраізаляцыйных матэрыялаў, тэкстыльных вырабаў.

энантыямарфі́зм

(ад гр. enantios = процілеглы + -марфізм)

уласцівасць некаторых крышталёў існаваць у мадыфікацыях, якія з’яўляюцца люстранымі адбіткамі адзін другога.

энантыяме́трыя

(ад гр. enantios = процілеглы + -метрыя)

від ізамерыі хімічных злучэнняў, малекулы якіх асіметрычныя.