Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмерыцэло́псіс

(н.-лац. emericellopsis)

сумчаты грыб сям. еўроцыевых, які развіваецца ў глебе і ў вадзе.

эметрапі́я

(ад гр. emmetros = суразмерны + ops, opos = вока)

пераламляльная здольнасць вока, пры якой чалавек добра бачыць і далёкія і блізкія прадметы (параўн. гіперметрапія і міяпія).

эмігра́нт

(лац. emigrans, -ntis)

асоба, якая перасялілася са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрант 1).

эмігра́цыя

(лац. emigratio)

1) перасяленне людзей з краіны, дзе яны жылі, у чужую краіну па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах і пражыванне там пасля перасялення (параўн. іміграцыя);

2) сукупнасць ураджэнцаў іншай краіны, якія пражываюць у дадзенай краіне ў якасці яе грамадзян;

3) тое, што і дыяпедэз.

эмігры́раваць

(лац. emigrare)

перасяляцца са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрыраваць).

эмі́лія

(н.-лац. emilia)

травяністая расліна сям. складанакветных з ярка-чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эміне́нцыя

(лац. eminentia = перавага, дасканаласць)

1) тытул духоўных курфюрстаў і гросмайстра ордэна госпітальераў, які існаваў да 17 ст.;

2) тытул каталіцкіх епіскапаў і кардыналаў.

эмі́р

(ар. amir = уладар)

тытул правіцеля ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі.

эміра́т

(ад эмір)

1) феадальная дзяржава, на чале якой стаіць эмір;

2) сістэма дзяржаўнага кіравання ў феадальных мусульманскіх краінах.

эміса́р

(лац. emissarius = пасланец)

асоба, якую пасылаюць неафіцыйна ў іншую краіну з сакрэтным палітычным даручэннем.