Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмансіпа́цыя

(лац. emancipatio)

вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, забабонаў; ураўноўванне ў правах (напр. э. жанчын).

эмансіпі́раваць

(лац. emancipare)

праводзіць эмансіпацыю.

эматыві́зм

(ад англ. emotive = які выклікае эмоцыі)

этычная тэорыя лагічнага пазітывізму, якая сцвярджае, што маральныя суджэнні і паняцці не з’яўляюцца ні ісціннымі, ні лжывымі, а служаць толькі для выражэння эмоцый.

эмацыяна́льны

(ад эмоцыі)

1) выкліканы эмоцыямі, напоўнены эмоцыямі (напр. э-ая прамова);

2) здольны жыва рэагаваць на што-н.; не разважны, нястрыманы (напр. э. характар).

эмбалатэ́рый

(ад гр. embole = таран + -тэрый)

вельмі буйное няпарнакапытнае млекакормячае з групы брантатэрыяў, якое жыло ў алігацэнавую эпоху ў Цэнтр. Азіі і мела на мордзе касцявы выраст, падобны да тарана.

эмбалі́я

(н.-лац. embolia, ад лац. embolus = клін < гр. embolos = нешта ўстаўленае)

закупорванне крывяноснага сасуда якой-н. густой часцінкай, занесенай крывёю; бывае пры пароках сэрца, тромбафлебіце і інш.

эмба́рга

(ісп. embargo)

1) забарона на ўвоз у краіну ці вываз за яе межы золата або іншаземнай валюты, асобных відаў тавараў, напр. зброі;

2) затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.

эмбле́ма

(гр. emblema = рэльефная аздоба)

умоўнае або сімвалічнае выражэнне якога-н. паняцця, ідэі (напр. пяць кольцаў — э. Алімпійскіх гульняў).

эмбрыёлаг

(ад эмбрыялогія)

спецыяліст па эмбрыялогіі.

эмбрыён

(гр. embryon)

1) зародак чалавека або жывёлы;

2) перан. зараджэнне, пачатковая стадыя чаго-н.