Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмбрыяадапта́цыя

(ад эмбрыён + адаптацыя)

прыстасаванне зародка або лічынкі да ўмоў іх існавання, якія не праяўляюцца ў асаблівасцях будовы дарослага арганізма.

эмбрыягене́з

(ад эмбрыён + -генез)

працэс эмбрыянальнага развіцця арганізмаў.

эмбрыяло́гія

(ад эмбрыён + -логія)

раздзел біялогіі, які вывучае эмбрыянальнае развіццё арганізмаў.

эмбрыяна́льны

(ад эмбрыён)

1) які мае адносіны да эмбрыёна; зародкавы;

2) перан. які знаходзіцца ў самым пачатку свайго развіцця.

эмбрыятаксі́чнасць

(ад эмбрыён + таксічнасць)

здольнасць некаторых хімічных рэчываў пры пранікненні ў арганізм цяжарнай жанчыны выклікаць гібель эмбрыёна.

эмбрыятамі́я

(ад эмбрыён + -тамія)

акушэрская аперацыя, якая заключаецца ў рассячэнні плода ў поласці маткі і выдаленні яго па частках.

э́мер

(ням. Emmer)

від пшаніцы з ломкім коласам, полба звычайная.

эмерге́нцы

(лац. emergens, -ntis = які выбіваецца)

паверхневыя нарасці на розных органах раслін, якія ўтвараюцца эпідэрмісам і тканкамі, што знаходзяцца пад ім (напр. шыпы руж, шыпшыны).

эмерджэ́нтны

(англ. emergence = узнікненне, ад лац. emergere = з’яўляцца);

э-ая эвалюцыя — ідэалістычная канцэпцыя, якая разглядае развіццё як скачкападобны працэс, пры якім узнікненне новых якасцей абумоўлена ўмяшаннем ідэальных сіл.

эмерыту́ра

(ад лац. emeritus = заслужаны)

пенсія звольненым у адстаўку дзяржаўным служачым, дапамога ўдовам, сіротам у некаторых краінах, напр. у Польшчы, царскай Расіі.