Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эне́ргія

(гр. energeia = дзеянне, дзейнасць)

1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу;

2) перан. рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

энзао́тыя

(н.-лац. enzootia, ад гр. en = у, на + zoon = жывёліна)

пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на абмежаванай тэрыторыі або акваторыі (параўн. панзаотыя, эпізаотыя).

энзімало́гія

(ад энзімы + -логія)

тое, што і ферменталогія.

энзімапа́тыі

(ад энзімы + -патыя)

спадчынныя захворванні, абумоўленыя адсутнасцю якога-н. ферменту або змяненнем яго актыўнасці.

энзі́мы

(ням. Enzyme, ад гр. en = у, унутры + zyme = закваска)

тое, што і ферменты.

энігматы́чны

(ад гр. ainigma, -atos = загадка)

незразумелы, загадкавы.

энкалі́пта

(н.-лац. encalypta)

лістасцябловы мох сям. энкаліптавых, які расце на камянях, старых мураваных і бетонных сценах.

энкам’е́нда

(ісп. encomienda = даручэнне)

форма эксплуатацыі індзейскага насельніцтва ў іспанскіх калоніях у Амерыцы 16—18 ст.: індзейцы плацілі аброк, адбывалі паншчыну на рудніках, у маёнтках.

энкаміясты́чны

(ад лац. encomium = усхваленне)

кніжн. хвалебны, панегірычны.

энка́ўстыка

(гр. enkaustike, ад enkaio = выпальваю)

жывапіс, які выконваецца расплаўленымі васковымі фарбамі.