Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энтамо́лаг

(ад энтамалогія)

спецыяліст па энтамалогіі.

энтары́за

(н.-лац. entorrhiza)

базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. сітавых і асаковых.

энтастадо́н

(н.-лац. entosthodon)

лістасцябловы мох сям. фунарыевых, які расце на палях, схілах канаў, абочынах дарог.

энтрапі́я

(гр. entropia = паварот, ператварэнне)

1) фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавы стан цела або сістэмы цел;

2) мера няпэўнасці сітуацыі з канчатковым або цотным лікам зыходаў у тэорыі інфармацыі;

3) мед. заварот павек унутр.

энтузія́зм

(гр. enthusiasmos)

высокая ступень натхнення, душэўны ўздым.

энтузія́ст

(гр. enthusiastes)

чалавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны чым-н.

энтыло́ма

(н.-лац. entyloma)

базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, складанакветных, казяльцовых, парасонавых.

энтыме́ма

(гр. enthymema)

няпоўнасцю (скарочана) прыведзены аргумент (меркаванне, вывад, доказ і г.д.), адсутныя часткі якога падразумяваюцца як відавочныя.

энтэле́хія

(гр. entelecheia = здзяйсненне)

паняцце філасофіі Арыстоцеля, якое абазначае ажыццяўленне якой-н. магчымасці быцця, а таксама рухаючы фактар гэтага ажыццяўлення.

энтэло́дан

(ад гр. enteles = закончаны + odus, odontos = зуб)

вялікая свінападобная жывёла палеагенавага перыяду, якая жыла ў Паўн. паўшар’і і мела найбольш поўны (закончаны) зубны рад для млекакормячых.