Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энцэфалагра́ма

(ад гр. enkephalos = мозг + -грама)

тое, што і электраэнцэфалаграма.

энцэфалагра́фія

(ад гр. enkephalos = мозг + -графія)

метад рэнтгенаграфічнага даследавання галаўнога мозгу, пры якім у поласць чэрапа ўводзяць паветра, кісларод або спецыяльныя рэчывы, што даюць выразны цень на рэнтгенаграмах.

энцэфаламаля́цыя

(ад гр. enkephalos = мозг + malasso = змякчаю)

утварэнне ў галаўным мозгу амярцвелых участкаў у выніку паражэння сасудаў мозгу.

энцэфаламіэлі́т

(ад гр. enkephalos = мозг + myelos = спінны мозг)

запаленне галаўнога і спіннога мозгу.

энцэфалапа́тыя

(ад гр. enkephalos = мозг + -патыя)

захворванне галаўнога мозгу, звязанае з атручваннем, інфекцыяй, траўмай або іншым незапаленчым паражэннем.

энцэфалі́т

(ад гр. enkephalos = мозг)

запаленне галаўнога мозгу.

энцэфало́граф

(ад гр. enkephalos = мозг + -граф)

прыбор для рэнтгенаграфічнага даследавання галаўнога мозгу.

эо́лавы

(ад гр. Aiolos = імя бога, уладыкі вятроў у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

абумоўлены дзейнасцю ветру (напр. э-ыя наносы, э-ыя ўтварэнні).

эо́н

(гр. aion = век)

найбольшае падраздзяленне геалагічнай гісторыі Зямлі, якое аб’ядноўвае некалькі эр.

эпале́т

(фр. epaulette, ад epaule = плячо)

парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і інш. у арміях некаторых краін.