Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электраметалу́ргія

(ад электра- + металургія)

галіна металургіі, якая займаецца здабываннем металаў і розных сплаваў пры дапамозе электраэнергіі.

электраме́трыя

(ад электра- + -метрыя)

сукупнасць прыёмаў і метадаў электрычных вымярэнняў.

электрамеха́ніка

(ад электра- + механіка)

галіна электратэхнікі, якая займаецца пабудовай і эксплуатацыяй электрарухавікоў, электрамашын, механізмаў, што працуюць на электраэнергіі.

электраміягра́ма

(ад электра- + гр. mys, myos = мышца + -грама)

запас біяэлектрычных патэнцыялаў, якія ўзнікаюць у шкілетных мышцах у час іх работы.

электраміягра́фія

(ад электра- + гр. mys, myos = мышца + -графія)

метад даследавання органаў руху графічным рэгістраваннем біяэлектрычных патэнцыялаў шкілетных мышцаў.

электранарко́з

(ад электра + наркоз)

наркоз, выкліканы дзеяннем электрычнага току на цэнтральную нервовую сістэму.

электрао́птыка

(ад электра- + оптыка)

раздзел фізікі, які вывучае ўплыў электрычнасці на аптычныя ўласцівасці рэчыва.

электрао́смас

(ад электра + осмас)

рух вадкасцей (вады, водных раствораў) у капілярах пад уплывам прыкладзенай розніцы патэнцыялаў.

электрапра́с

(ад электра- + прас)

прас, які награваецца электрычнай энергіяй.

электрарэнтгенагра́фія

(ад электра- + рэнтгенаграфія)

метад рэнтгенаграфіі з атрыманнем рэнтгенаўскага адлюстравання на заражанай паўправадніковай пласцінцы з пераносам яго на звычайную паперу.