электралі́ты
(ад электра- +
рэчывы, у якіх перанос электрычнага току ажыццяўляецца рухам іонаў.
электралі́ты
(ад электра- +
рэчывы, у якіх перанос электрычнага току ажыццяўляецца рухам іонаў.
электраліты́чны
(ад электроліз)
звязаны з прымяненнем электролізу, з яго вынікамі (
электралюмінесцэ́нцыя
(ад электра- + люмінесцэнцыя)
люмінесцэнцыя, якая ўзнікае пад уздзеяннем электрычнага поля.
электрамабі́ль
(ад электра +
аўтамабіль, які прыводзіцца ў рух электрычнай энергіяй.
электрамагістра́ль
(ад электра- + магістраль)
магістраль для перадачы электрычнага току.
электрамагнеты́зм
(ад электра- + магнетызм)
сукупнасць магнітных з’яў, якія ўзнікаюць ад дзеяння электрычнага току.
электрамагні́т
(ад электра + магніт)
прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.
электрамано́метр
(ад электра- + манометр)
манометр, у якім рабочыя органы змяняюць свае электрычныя параметры прапарцыянальна прыкладзенаму да іх ціску.
электрамато́р
(ад электра- + матор)
рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную.
электрамегафо́н
(ад электра- + мегафон)
электраакустычны мегафон.