Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрадына́міка

(ад электра- + дынаміка)

раздзел фізікі, які вывучае законы руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў (параўн. электрастатыка).

электрадынамо́метр

(ад электра- + дынамометр)

прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

электрадыфу́зія

(ад электра- + дыфузія)

дыфузія зараджаных часціц (іонаў) у газе, вадкасці пад дзеяннем знешняга электрычнага поля.

электрадыягно́стыка

(ад электра- + дыягностыка)

метад даследавання функцый нерваў і мышцаў пры дапамозе электрычнага току.

электрадыя́ліз

(ад электра + дыяліз)

ачышчэнне калоідных раствораў ад прымесей нізкамалекулярных злучэнняў у выніку дыфузіі ў электрычным полі.

электраізаля́цыя

(ад электра- + ізаляцыя)

1) адасабленне правадніка матэрыяламі з вельмі вялікім электрычным супраціўленнем;

2) тэхнічнае ўстройства, якое адасабляе праваднік ад навакольных прадметаў.

электраінструме́нт

(ад электра- + інструмент)

ручны інструмент, што прыводзіцца ў дзеянне ўманціраваным у яго корпус электрычным рухавіком.

электраінтэгра́тар

(ад электра- + інтэгратар)

матэматычная машына, якая прызначана для лічбавага рашэння (інтэгрыравання) дыферэнцыяльных ураўненняў.

электракаагуля́тар

(ад электра- + каагулятар)

хірургічны прыбор для электракаагуляцыі.

электракаагуля́цыя

(ад электра- + каагуляцыя)

прыпяканне тканак электрычным токам з мэтай знішчэння хвароблівага ўтварэння.