Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрарэтынагра́фія

(ад электра- + лац. retina = сетка + -графія)

запіс пры дапамозе асцылографа біяэлектрычных патэнцыялаў сятчаткі вока, што ўзнікаюць у час дзеяння на яе святла.

электрасігналіза́цыя

(ад электра- + сігналізацыя)

сістэма сігналаў, якая перадаецца пры дапамозе электрычнай энергіі.

электрасі́нтэз

(ад электра + сінтэз)

атрыманне хімічных злучэнняў пры дапамозе электролізу.

электрасістэ́ма

(ад электра- + сістэма)

сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі.

электраско́п

(ад электра- + -скоп)

прыбор для выяўлення электрычных зарадаў у якім-н. целе.

электраста́ль

(ад электра- + сталь)

высакасортная сталь, выплаўленая ў электрапечы.

электраста́нцыя

(ад электра- + станцыя)

прадпрыемства, якое выпрацоўвае электрычную энергію.

электраста́тыка

(ад электра- + статыка)

раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасці, наэлектрызаваных цел у адносна нерухомым стане (параўн. электрадынаміка).

электрастры́кцыя

(ад электра- + лац. strictio = сцягванне)

фіз. змена аб’ёму дыэлектрыкаў пад дзеяннем на іх электрычнага поля.

электрастымуля́тар

(ад электра- + стымулятар)

медыцынскі прыбор для электрастымуляцыі.