электратыпі́я
(ад электра- + -тыпія)
тое, што і гальванапластыка.
электратыпі́я
(ад электра- + -тыпія)
тое, што і гальванапластыка.
электратэ́льфер
(ад электра- + тэльфер)
механізм для ўнутрыцэхавага транспартавання грузаў падвешанай манарэйкай пры дапамозе электраэнергіі.
электратэрапі́я
(ад электра- + тэрапія)
выкарыстанне электрычнага току, электрычных і магнітных палёў для лячэння; электралячэнне.
электратэрмі́я
(ад электра + -тэрмія)
галіна электратэхнікі, якая вывучае выкарыстанне электраэнергіі для награвання і расплаўлення розных матэрыялаў.
электратэ́хніка
(ад электра- + тэхніка)
галіна навукі і тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем электраэнергіі для практычных мэт.
электрафа́кс
(ад электра- +
электрафатаграфічны спосаб капіравання і друку, пры якім праяўленае адлюстраванне замацоўваецца непасрэдна на фотапаўправадніковым слоі, нанесеным на паперу, цынк і
электрафарэ́з
(ад электра- +
1) перамяшчэнне зараджаных калоідных часцінак пад уздзеяннем знешняга электрычнага поля; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, фізіятэрапіі (
2) тое, што і іонтафарэз.
электрафатагра́фія
(ад электра- + фатаграфія)
спосаб фатаграфічнага ўзнаўлення адлюстраванняў, заснаваны на ператварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную.
электрафізіяло́гія
(ад электра- + фізіялогія)
раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.
электрафі́льтр
(ад электра + фільтр)
апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.