Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электраэро́зія

(ад электра- + эрозія)

разбурэнне правадніка пад дзеяннем электрычных токаў.

электро́бус

[ад электра- + лац. (omni)bus = для ўсіх]

аўтобус, рухавік якога жывіцца электрычным токам ад акумулятарных батарэй.

электро́граф

(ад электра- + -граф)

прыбор для рэгістрацыі электрычнага стану атмасферы, які ўяўляе сабой самапісны электрометр.

электро́д

(ад электра- + гр. hodos = дарога)

1) праваднік, якім канчаецца які-н. участак электрычнага ланцуга;

2) састаўная частка гальванічнага элемента, матэрыял якога непасрэдна ўдзельнічае ў электрахімічнай рэакцыі;

3) праваднік у выглядзе сеткі або пласціны, змешчаны ўнутры электрычнай лямпы з мэтай стварэння электрычнага поля і ўздзеяння на ток, напр. анод, катод.

электро́ліз

(ад электра- + -ліз)

хімічны працэс распаду рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.

электро́метр

(ад электра- + -метр)

прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.

электро́н

(гр. elektron = янтар)

1) элементарная часціца атама з адмоўным зарадам;

2) сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць; выкарыстоўваецца ў авіябудаванні.

электронагра́фія

(ад электрон- + -графія)

метад даследавання будовы рэчыва, заснаваны на дыфракцыі электронаў, якія пранізваюць рэчыва.

электро́ніка

(ад электрон)

раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах; галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.

электро́н-вольт

(ад электрон- + вольт)

адзінка энергіі ў атамнай і ядзернай фізіцы, роўная энергіі, якую набывае электрон, праходзячы розніцу патэнцыялаў у 1 вольт.