Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрэ́т

(англ. electret)

дыэлектрык, даведзены да васковага стану і зацвярдзелы ў электрычным полі, які здольны сам ствараць электрычнае поле і пасля спынення электрызацыі.

электы́ўны

(фр. électif, ад лац. electus = выбраны)

выбарчы.

элеме́нт

(лац. elementum = стыхія, першапачатковае рэчыва)

1) простае рэчыва, якое хімічнымі спосабамі ўжо нельга раскласці на больш дробныя;

2) састаўная частка чаго-н.; дэталь якога-н. механізма;

3) доля чаго-н. у чым-н. (напр. усходнія элементы ў паэзіі);

4) член сацыяльнай групы (напр. прагрэсіўныя элементы грамадства, злачынныя элементы).

элемента́рны

(лац. elementarius)

1) зыходны, пачатковы (напр. э-ая матэматыка);

2) прасцейшы, нескладаны (напр. э-ая схема);

3) асноўны, самы неабходны (напр. э-ыя ўмовы);

4) звязаны з вызначэннем саставу элементаў у чым-н., найменшы (напр. э-ыя часціцы).

элеме́нты-індыка́тары

(ад элемент + індыкатар)

прыродныя хімічныя элементы, характэрныя для пэўных геалагічных аб’ектаў і працэсаў, а таксама месцаў знаходжання карысных выкапняў.

эле́ніум

(лац. elenium, ад гр. elenion = чысцец)

лекавы прэпарат, які ўжываюць пры неўрозах, псіхічных хваробах, пашкоджаннях галаўнога і спіннога мозгу і ў хірургічнай практыцы.

элеро́н

(фр. aileron, ад aile = крыло)

рухомы закрылак на задняй частцы крыла самалёта, які засцерагае самалёт ад крэну пры паваротах.

элеўсі́на

(н.-лац. eleusine)

расліна сям. злакавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; важная харчовая і кармавая культура.

элеўтэрако́к

(н.-лац. eleutherococcus, ад гр. eleutheros = вольны + kokkos = костачка)

кустовая расліна сям. араліевых з пакрытымі калючкамі галінкамі і дробнымі жаўтаватымі або лілаватымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая (па дзеянню блізкая да жэньшэню).

элефантыя́з

(ад гр. elephas, -antos = слон)

прыроджаная (спарадычная, сямейная) або набытая хвароба, якая характарызуецца стойкім павелічэннем асобных частак цела (рук, ног, твару і інш.); слановасць.