эдафі́чны
(ад гр. edaphos = глеба);
э-ыя фактары — глебавыя ўмовы, якія ўплываюць на жыццё і пашырэнне жывёл.
эдафо́н
(ад гр. edaphos = грунт, зямля)
сукупнасць усіх жывых істот, што жывуць у грунце.
эдо́метр
(ад гр. edaphos = грунт, зямля + -метр)
прыбор для вымярэння шчыльнасці грунту.
-эдр
(гр. edra = грань, старана)
канцавая частка назваў многаграннікаў.
эды́кт
(лац. edictum)
1) праграма дзейнасці старажытнарымскіх магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду;
2) асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.
эды́кула
(лац. aedicula, ад aedes = пакой)
архіт. невялікі дэкаратыўны будынак або дэталь яго ў выглядзе дзвюх калон, якія падтрымліваюць франтон.
эды́л
(лац. aedilis)
1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і інш.;
2) перан. важная службовая асоба.
эдыфіка́тары
(лац. aedificator = будаўнік)
асноўныя расліны, якія вызначаюць будову і відавы склад расліннага згрупавання.
эды́цыя
(лац. editio = выданне)
навуковае выданне помнікаў пісьменнасці, твораў класікаў літаратуры, фальклору і інш.
эдэльве́йс
(ням. Edelweiß, ад edel = высакародны + weiß = белы)
травяністая расліна сям. складанакветных з суквеццем, падобным на белую зорку, пашыраная ў гарах Еўразіі (акрамя Каўказа).