эвальва́цыя
(фр. evaluation, ад value = цана, вартасць)
ацэньванне, аблічэнне.
эвальве́нта
(лац. evolvens, -ntis = які разгортвае)
мат. плоская крывая, апісаная вольным канцом ніткі, што замацавана ў пэўным пункце іншай крывой (эвалюты) і намотваецца на гэтую крывую.
эвальвенто́метр
(ад эвальвента + -метр)
прыбор для вымярэння пагрэшнасцей эвальвентнага профілю зуба зубчатага кола ў сячэнні, перпендыкулярным яго восі.
эвалю́та
(лац. evoluta = разгорнутая)
мат. плоская крывая, што з’яўляецца асновай для пабудовы па пэўных правілах іншай крывой — эвальвенты.
эвалюцы́йны
(ад эвалюцыя)
неперарыўны, паступовы;
э-ая тэорыя — вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды.
эвалю́цыя
(лац. evolutio = разгортванне)
працэс развіцця чаго-н., змянення ад аднаго стану да другога; бесперапынная колькасная змена чаго-н., якая падрыхтоўвае якасную змену (напр. э. жывёльнага свету, э. мастацтва, э. светапогляду); параўн. рэвалюцыя.
эвалюцыяні́зм
(ад эвалюцыя)
вучэнне, паводле якога ўсё існуючае знаходзіцца ў працэсе пастаяннага развіцця, у стане эвалюцыі.
эвалюцыяні́ст
(ад эвалюцыянізм)
прыхільнік эвалюцыянізму.
эвапара́тар
(ад лац. evaporare = выпарваць)
тэх. прыбор для выпарвання вадкасцей з розных рэчываў; выпарнік.