Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шэ́пинг

(англ. shaping-machine)

папярочна-стругальны станок.

шэ́раг

(польск. szereg, ад венг. sereg)

1) сукупнасць аднародных прадметаў, размешчаных адзін за другім, у адну лінію;

2) сукупнасць чаго-н., што ідзе адно за другім у пэўным парадку;

3) пэўная, звычайна невялікая колькасць чаго-н.;

4) сукупнасць людзей, аб’яднаных якімі-н. адносінамі.

шэрл

(ням. Schorl)

чорны жалезісты турмалін.

шэры́ф1

(англ. sheriff)

службовая асоба ў Англіі, ЗША і Ірландыі, якая выконвае ў сваёй акрузе адміністрацыйныя і судовыя функцыі.

шэры́ф2

(ар. šarīf)

асоба знатнага паходжання ў мусульманскіх краінах, што вядзе свой радавод ад заснавальніка ісламу Магамета.

шэф

(фр. chef)

1) кіраўнік, начальнік у адносінах да падначаленых;

2) прадпрыемства, установа або арганізацыя, якая пастаянна дапамагае іншым калектывам.

шэ́фен

(ням. Schöffen)

прысяжны ў феадальным і буржуазным судзе, які вырашае справы сумесна з суддзёй.

эаа́нтрап

(ад эа- + -антрап)

назва выкапнёвага чалавека, косці якога знойдзены ў Паўд. Англіі.

эазі́н

(ад гр. eos = ранішняя зорка)

арганічны фарбавальнік, які атрымліваюць сінтэтычна; выкарыстоўваецца для вырабу чарніла, лакаў, афарбоўкі біялагічных прэпаратаў у розныя адценні чырвонага колеру.

эазінафілі́я

(ад эазін + -філія)

павелічэнне колькасці эазінафілаў у крыві.