Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эвапаро́метр

(ад лац. evaporare = выпарваць + -метр)

прыбор для вымярэння колькасці вады, якая выпараецца з паверхні вадаёма і грунту.

эва́рха

(н.-лац. evarcha)

павук сям. скакуноў, які жыве ў разнатраўі на ўзлесках, паблізу вадаёмаў.

эве́кцыя

(лац. evectio = адхіленне)

адно з перыядычных адхіленняў у руху Месяца пад уздзеяннем сілы прыцяжэння Сонца.

эвентуа́льны

(с.-лац. eventualis, ад лац. eventus = выпадак)

магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях (напр. э-ае супрацоўніцтва).

эве́рнія

(н.-лац. evernia)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. усніевых, які расце на кары дрэў, аголенай драўніне, глебе.

эві́кцыя

(лац. evictio = вяртанне судовым шляхам сваёй уласнасці)

юр. пазбаўленне валодання, канфіскацыя рэчы на законнай падставе.

эво́рзія

(лац. evorsio = разбурэнне)

разбуральная дзейнасць вады ў час яе вертыкальнага падзення.

эгаі́зм

(фр. égoïsme, ад лац. ego = я)

сябелюбства, клопат толькі аб сваіх інтарэсах.

эгаі́ст

(фр. égoïste, ад лац. ego = я)

чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб.

эгаліта́рны

(фр. égalitaire, ад égalité = роўнасць)

заснаваны на ўраўняльным падзеле прыватнай уласнасці.